Відэаконкурс часопіса The Economist
пят, 2015-02-06 09:55
Часопіс "The Economist" ладзіць конкурс відэаролікаў сярод кінематаграфістаў-аматараў і прафесіяналаў. На конкурс прымаюцца працы (хранаметраж 3-5 хвілін), скіраваныя на падлеткавую аўдыторыю (14-17 гадоў) і прысвечаныя тэмам, якія асвятляе выданне: палітыка, фінансы, міжнародныя адносіны, тэхналогіі.
На конкурс неабходна даслаць відэа на ангельскай мове альбо з ангельскімі субтытрамі.
Пераможцы конкурсу атрымаюць грашовыя прызы: 1-е месца - 2 000 даляраў ЗША, 2-е месца - 1 000 даляраў ЗША, 3-е месца - 500 даляраў ЗША.
Заяўкі прымаюцца да 15 сакавіка 2015 года. Для атрымання больш падрабязнай інфармацыі націсніце сюды.
Паводле Ijnet.org.