Відэа-мост «Як стаць паспяховым у Беларусі» (Брэст, Магілёў)
чцв, 2018-02-22 07:24
Як стаць паспяховым у Беларусі? Адказ на гэтае пытанне можна будзе атрымаць 1 сакавіка ў Брэсце і Магілёве. Тут адначасова пройдзе яркае ток-шоу з элементамі «Жывы бібліятэкі». Удзельнікаў мерапрыемства праз сотні кіламетраў аб'яднае першы ў краіне навучальны відэа-мост! Уваход вольны.
Каму цікавая і карысная гэтая сустрэча? Тым, хто хоча пабудаваць паспяховую кар'еру. Маладым спецыялістам і выпускнікам універсітэтаў, студэнтам і старшакласнікам.
У час мерапрыемства Вы зможаце:
- задаць пытанні вядомым і паспяховым гасцям;
- атрымаць парады па кар'ернаму росту;
- паўдзельнічаць у конкурсе і выйграць прызы;
- падчас кава-паўзы нефармальна пагутарыць з гасцямі, завесці карысныя знаёмствы і знайсці новых сяброў.
Кантакты: +375291601838; [email protected]
Крыніца: yoto.by