Ведаеш ангельскую? Падвучы іншых!

Бясплатныя курсы ангельскай мовы Uki English Challenge шукаюць валанцёраў і валанцёрак. У каманду шукаюць людзей, якія у анлайн-фармаце змогуць ментарыць 33 навучэнцы з розным узроўнем ангельскай мовы. Каб стаць ментарам/кай, неабходна запоўніць заяўку да 25 верасня 2018.

 

 

 

Ментары/кі могуць абраць любы накірунак працы:

  • карэктаваць тэксты;
  • ствараць тэсты на веданне ангельскай мовы;
  • аналізаваць рэсурсы, абіраць з іх самыя актуальныя для розных груп студэнтаў/к і дапамагаць у стварэнні заданняў;
  • аналізаваць водгукі студэнтаў/к, адказваць на іх пытанні, даваць рэкамендацыі;
  • праводзіць аналітыку па прагрэсу студэнтаў/к.

 

Што атрымліваюць ментары/кі?

  • магчымасць пракачацца ў арганізацыі працэса анлайн-навучання;
  • поўны доступ да рэсурсаў па вывучэнню ангельскай мовы;
  • рэкамендацыйны ліст.

 

Патрабаванні да ментараў/к:

  • упэўненае валоданне ангельскай мовай B2-C1-C2;
  • добрыя камунікатыўны і/альбо аналітычныя здольнасці;
  • магчымасць прысвячаць праекту хаця б 8 гадзін на тыдзень.
     

Крыніца: telegra.ph