Вэбінар па візуалізацыі дадзеных
Універсітэт навінаў Інстытута Пойнтэра прапануе паўдзельнічаць у вэбінары "Дата-журналістыка і візуалізацыя для мабільных прыладаў з Silk.co: Падручнік лічбавых інструментаў". Занятак спансіруе Амерыканскі Інстытут прэсы і Фундацыя імя Джона С. і Джэймса Л. Кнайтаў. Вэбінар адбудзецца 12 лютага 2015 года ў 14:00 па Ўсходнім паясным часе.
Удзельнікі вэбінару азнаёмяцца з праграмамі, якія дазваляюць хутка пераводзіць статыстычныя дадзеныя з табліцаў у "дата-гісторыі" з малюнкамі, графікамі, дыяграмамі, мапамі і г.д.
На вэбінары будуць спрэзентаваныя метады аптымізацыі дадзеных для візуалізацыі, стварэння інтэрактыўных мапаў. Таксама ўдзельнікі даведаюцца, як аналізаваць дадзеныя і шукаць навінныя гісторыі, як публікаваць візуалізацыі на сайце і ў блогу.
Зарэгістравацца на вэбінар можна тут. Каб атрымаць дадатковую інфармацыю націсніце сюды.
Паводле Ijnet.org.