Варшаўская еўраатлантычная летняя акадэмія
Коледж Еўропы ў Натоліне (Варшава, Польшча), Германскі фонд Маршала (ЗША) і Польска-Амерыканскі фонд Свабоды арганізуюць з 4-га па 15-га ліпеня 2016 года Варшаўскую еўраатлантычную летнюю акадэмію. Акадэмія ёсць платформай дзеля абмену досведам, атрымання інфармацыі, развіцця сеткі кантактаў для экспертаў і спецыялістаў краін "Усходняга партнёрства". Запрашаюцца аналітыкі, эксперты, дзяржслужачыя, прадстаўнікі недзяржаўных арганізацый, спецыялісты прыватнага сектару, кансультанты ў галіне міжнародных адносін і журналісты з Беларусі, Украіны, Малдовы, Грузіі, Арменіі, Азербайджана.
Сёлета тэмы навучання - еўрапейская інтэграцыя, рэгіянальная палітыка і развіццё, інш.
Вітаюцца кандыдаты з добрым веданнем ангельскай мовы і мінімум 5-гадовым досведам працы.
Арганізатары аплочваюць выдаткі ўдзельнікаў Варшаўскай еўраатлантычнай летняй акадэміі на пражыванне, харчаванне, падарожжа.
Дэдлайн - 30 красавіка 2016 года. Падрабязнасці - тут.