Варкшоп па сегментаванай гісторыі Ўсходняй Еўропы (Бухарэст)
4-5 лістапада 2016 года ў Бухарэсце (Румынія) Рэгіянальны франкафонны цэнтр прасунутых даследаванняў у грамадскіх навуках праводзіць варкшоп па "сегментаванай" усходнееўрапейскай гісторыі.
Вітаецца ўдзел даследчыкаў, якія маюць інтарэс да палітычных і сацыяльных змен у кантэксце музеяў і месцаў спадчыны.
На думку арганізатараў, музеі Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы сутыкаюцца з праблемнымі і некамфортнымі ўмовамі з-за гістарычнай "сегментаванасці".
У праграме варкшопу - вывучэнне прыкладаў метамарфозаў усходнееўрапейскіх музеяў і пабудовы спадчыны ў перыяд "халоднай вайны" і пост-камунізму. Удзельнікі абмяркуюць, як музеі рэагуюць на палітычныя і грамадскія змены і сацыяльныя трансфармацыі, прааналізуюць асаблівасці сацыялістычнага перыяду, г.д.
Мерапрыемства пройдзе ў Бухарэсцкім універсітэце. Патрабаванне да ўдзельнікаў - валоданне ангельскай і французскай мовамі. Абмежаваная колькасць гасцей атрымае магчымасць пакрыцця выдаткаў на пражыванне і вандроўку.
Каб падаць заяўку, неабходна адправіць сціслыя тэзісы (300 слоў) і біяграфію на е-мэйл: [email protected] (у лісце неабходна пазначыць, ці ёсць патрэба ў пакрыцці выдаткаў на ўдзел).
Дэдлайн - 15 верасня 2016 года. Старонка мерапрыемства на Фэйсбуку. Па дадатковых пытаннях можна звяртацца на е-мэйл: [email protected], па тэл.: 0040 21 314 12 68, т/ф: 0040 21 313 35 11 (спадарыня Damiana Otoiu).
Паводле MladiInfo.eu