Варкшоп «Інклюзіўныя палітыкі як інструмент кіравання разнастайнасцю»
Разнастайнасць на дадзены момант з’яўляецца важным складнікам дзейнасці розных арганізацый па ўсім свеце. Варкшоп будзе карысным для работнікаў і работніц некамерцыйных ініцыятыў і арганізацый, якія хочуць зрабіць сваю дзейнасць больш інклюзіўнай. Калі: 15 ліпеня, 16:00-18:00. Дзе: online, платформа Zoom Рэгістрацыя адкрыта да 10:00 15 ліпеня па спасылцы.
Інклюзіўныя палітыкі дапамагаюць арганізацыям кіраваць разнастайнасцю і ўлічваць патрэбы розных груп як унутры каманды, так і ў сваёй дзейнасці. Такія палітыкі робяць арганізацыі больш эфектыўнымі і ўстойлівымі, паляпшаюць імідж, павялічваюць кола прыхільнікаў і прыхільніц, памяншаюць рызыкі канфліктаў заснаваных на дыскрымінацыі. Варкшоп правядуць кансультанткі па аргразвіццю Наталля Рабава і Ірына Белая.
У выніку варкшопа вы:
- абмяркуеце, навошта трэба кіраваць разнастайнасцю;
- даведаецеся аб перавагах і прынцыпах кіравання разнастайнасцю ў камандзе;
- зможаце ацаніць інклюзіўнасць сваёй ініцыятывы ці арганізацыі;
- убачыце праявы і наступствы дыскрымінацыі;
- пазнаёміцеся з практычнымі аспектамі распрацоўкі і ўкаранення інклюзіўных палітык і практык.
Крыніца: humanlibrary.by