Варкшоп БДІПЧ/АБСЕ па маніторынгу правоў чалавека і бяспецы (Чарнагорыя)

17-21 кастрычніка 2016 года ў Чарнагорыі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе ладзіць варкшоп па маніторынгу правоў чалавека, ахове і бяспецы. На 5-дзённы варкшоп запрашаюцца праваабаронцы з Заходніх Балкан, Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы, а таксама з Турцыі.

Мэта навучання - развіць у праваабаронцаў здольнасці да незалежнага, самастойнага, якаснага, аб'ектыўнага і бесстаронняга маніторынгу ў галіне правоў чалавека. Удзельнікі звярнуць увагу як на прынцыпы, так і на тэхналогіі маніторынгу, фізічную і псіхасацыяльную бяспеку, ахову правяраючых, лічбавую бяспеку і г.д.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • быць грамадзянінам краіны вызначаных рэгіёнаў;
  • валодаць абмежаваным досведам маніторынгу і справаздач у галіне правоў чалавека;
  • быць гатовым далучыцца да маніторынгу правоў чалавека ў будучым;
  • не валодаць досведам удзелу ў трэнінгах па бяспецы (або мець неглыбокія веды ў гэтай галіне);
  • вольна валодаць ангельскай мовай.

БДІПЧ/АБСЕ пакрывае выдаткі на пражыванне і вандроўку ўдзельнікаў варкшопу.

Кандыдаты мусяць даслаць анкету і CV на е-мэйл: [email protected] (спадар Дэвід Марк, каардынатар і дарадца па правах чалавека БДІПЧ/АБСЕ). Дэдлайн - 5 верасня 2016 года. Падрабязнасці тут.

Паводле Edu-Active.com.