Valeo - конкурс у галіне інавацый для студэнтаў (грант 200 000€)

Valeo - міжнародны студэнцкі конкурс, які прапануе студэнтам і студэнткам прыдумаць аўтамабіль будучыні. Ён павінен быць разумным, крэатыўным, экалагічным і цікавым. Каманды складам ад двух да пяці студэнтаў любой нацыянальнасці і дысцыпліны магу прадставіць свае праекты на англійскай мове. Мэта конкурсу: даць магчымасць студэнтам развіць і ўвасобіць свой талент і ўменне працаваць у міждысцыплінарных камандах. Конкурс Valeo з'яўляецца часткай інавацыйнай стратэгіі Valeo, бюджэт якой перавышае 1 мільярд еўра. Дэдлайн 30 сакавіка.

Праекты павінны прапанаваць інавацыйныя рашэнні ў такіх галінах:

  • электра аўтамабілі
  • аўтаномныя аўтамабілі
  • лічбавая мабільнасць

 

Прыз у 200 000 € будзе падзелены паміж трыма лепшымі камандамі.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • У конкурсе могуць удзельнічаць студэнты, прадстаўнікі любых краін і любых вышэйшых устаноў, якія скончылі школу. Кожны студэнт можа быць удзельнікам толькі адной каманды. Таксама ў камандзе можа быць 1 выкладчык.
  • У рамках конкурсу канкурсантам магчыма прыйдзецца здзяйсняць пералёты за межамі іх краіны, таму ў канкурсантаў павінен быць замежны пашпарт да кастрычніка 2018, тэрмін прыдатнасці якога будзе яшчэ не менш за шэсць месяцаў.
  • Лідар кожнай каманды павінен падрыхтаваць усю неабходную дакументацыю для грашовых пераводаў, калі праект каманды патрапіць у другую фазу конкурсу.

 

Заяўка на ўдзел у праекце падаецца анлайн на сайце арганізатара.

Крыніца: valeoinnovationchallenge.valeo.com