Валанцёрства ў ЮНІСЕФ (Беларусь)
пят, 2016-08-19 10:47
Прадстаўніцтва Дзіцячага фонда ААН (ЮНІСЕФ) у Беларусі запрашае валанцёраў.
Вітаюцца тыя, хто хоча дапамагаць дзецям і знайсці сяброў ды аднадумцаў. Запрашаюцца ахвочыя з усіх рэгіёнаў Беларусі.
Арганізатары заклікаюць далучыцца да дзейнасці арганізацыі і "зрабіць свет лепшым".
Кандыдаты мусяць запоўніць анлайн-анкету.