Валанцёрства ў Швецыі
Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА прапануе прыняць удзел у доўгатэрміновым валанцёрскім праекце ў Швецыі.
Праект будзе ажыццяўляцца на працягу 12 месяцаў у Стакгольме ў межах праграмы Еўразвязу "Erasmus +" і працы Еўрапейскай валанцёрскай службы. Пачатак праекту - 1 сакавіка 2015 года.
У абавязкі валанцёра войдуць: напісанне праектаў, скіраваных на ўмацаванне супрацоўніцтва моладзевых арганізацыяў Беларусі і Швецыі, арганізацыя мерапрыемстваў і праца з дакументамі і г.д.
Прымаючая арганізацыя ў Швецыі - няўрадавая асацыяцыя "Framtidståget".
Профіль кандыдатаў: дзяўчына 18-30 гадоў з валоданнем ангельскай мовай на размоўным узроўні, з досведам праектнага менеджмэнту. Вітаюцца актыўнасць, працавітасць, таварыскасць.
Арганізатары пакрываюць выдаткі на пражыванне, харчаванне, візу, мясцовую страхоўку і транспарт (штомесячны праязны білет на аўтобус), праезд з Беларусі ў Швецыю. Валанцёры будуць штомесяц атрымліваць грошы на кішэнныя выдаткі.
Для ўдзелу неабходна да 8 лютага 2015 года даслаць CV і матывацыйны ліст (на ангельскай мове) на е-мэйл: [email protected] (з тэмай ліста "EVS - Sweden").
Паводле Belau.info.