Валанцёрства ў Польшчы

Фундацыя  Mobilni Polacy (Польшча) шукае валанцёраў і валанцёрак на 12 месяцаў на праект Еўрапейскай валанцёрскай службы (ЕВС) у Польшчы.

Праект для партнёраў з Беларусі, Грузіі і Расіі “ЕВС-валанцёр гучыць горда” звязаны з мастацтвам, журналістыкай і культурнай інтэграцыяй. 

Адабраныя валанцёры будуць працаваць у адной з трох арганізацый.
1. Фундацыя KOM - фонд Творчы шматфункцыянальны аб’ект (Kreatywny Obiekt Multifunkcyjny).

У часе стажыроўкі валанцёры павінны будуць дапамагаць арганізоўваць семінары для дзяцей, гульні ў памяшканні і на свежым паветры, альбо рыхтаваць гарадскія гульні.

2. Асацыяцыя дзяцей з інваліднасцю  - адна з самых буйных арганізацый ў Польшчы, што дапамагаюць людзям з інваліднасцю.

Ад валанцёраў чакаюць працы на семінарах у Цэнтры працатэрапіі на семінарах па:

  • садаводстве;
  • трэнінгах па развіцці сацыяльных навыкаў;
  • майстар-класах па пластыцы;
  • па вядзенні хатняй гаспадаркі;
  • майстар-класах па сталярніцтве ды інш.

Галоўным абавязкам валанцёраў будзе дапамагаць людзям з інваліднасцю і дапамагаць каардынатарам праекта ў выкладанні.

3. Культурны цэнтр і бібліятэка

Валанцёры будуць дапамагаць у арганізацыі розных мерапрыемстваў для мясцовай супольнасці, напрыклад:

  • майстар-класы для дзяцей;
  • моўны клуб;
  • сустрэчы з цікавымі людзьмі;
  • іншыя заняткі, такія як прагляд фільмаў, музыкі, клуб падарожнікаў.

Валанцёрам і валанцёркам аплочваецца праезд на месца праходжання стыжыроўкі і дадому, выплочваюцца кішэнныя грошы 85 еўра на месяц і стыпендыя на харчаванне (каля 750 польскіх злотых штомесяц з улікам кішэных грошай), забяспечваецца кватэра для пражывання разам з іншымі валанцёрамі. З увагі на малы памер польскага горада Міліч (Milicz - 15. тыс. жыхароў), выдаткі на грамадскі транспарт не прадугледжаны, але прымаючыя арганізацыі выдадуць сваім валанцёрам ровар на ўвесь час прагоджання стажыроўкі. Кожны валанцёр і валанцёрка будуць мець ментарскую падтрымку, а таксама бясплатныя заняткі польскай мовай  – 90 хвілін на тыдзень.

Па дадатковую інфармацыю можна звяртацца таксама на сайт  http://mobilnipolacy.org.pl або па сеціўнай пошце:  evs@mobilnipolacy.org.pl Ахвотныя павінны даслаць матывацыйны ліст і СV.

Крыніца: www.smore.com