Валанцёрства ў моладзевым цэнтры Metsäkartano (Фінляндыя)

Моладзевы адукацыйны цэнтр Fialta (Беларусь) шукае ўдзельнікаў кароткатэрміновага праекта Еўрапейскай валанцёрскай службы. Валанцёрства пройдзе ў фінскім моладзевым цэнтры Metsäkartano (з 14 кастрычніка па 4 лістапада 2016 года). Валанцёры з Беларусі, Іарданіі, Грэцыі, Партугаліі, Лівана і Германіі будуць займацца падрыхтоўкай міжнароднага мерапрыемства для студэнтаў і мясцовых школьнікаў.

Праграму валанцёрства можна спампаваць тут, пра ўмовы можна даведацца па гэтай спасылцы. Кандыдаты на ўдзел мусяць даслаць CV і матывацыйны ліст на е-мэйл: [email protected]  (з тэмай электроннага ліста "EVS у Фінляндыі"). Дэдлайн - 5 жніўня 2016 года.

 

Паводле NGO "Youth Education Centre "FIALTA".