Валанцёрства ў Германіі
пан, 2015-03-16 10:58
Рэспубліканская моладзевая грамадская арганізацыя "Ліга добраахвотнай працы моладзі" шукае валанцёраў, якія жадаюць правесці сацыяльны / экалагічны год у Германіі.
Валанцёрская праграма дае магчымасць атрымаць досвед сацыяльнай працы, удасканаліць веданне нямецкай мовы, пазнаёміцца з культурай краіны, а таксама дапамагчы тым, хто мае ў гэтым патрэбу.
Да ўдзелу запрашаюцца кандыдаты ва ўзросце 18-26 гадоў, якія валодаюць нямецкай мовай на камунікатыўным узроўні.
Заяўкі прымаюцца да 1 красавіка 2015 года. Падрабязнае апісанне прапановы валанцёрства размешчана тут.
Паводле Adukacyja.info.