Валанцёрства ў галіне абароны дзікай прыроды
Арганізацыя International Volunteer HQ прапануе ўсім жадаючым далучыцца да праектаў па абароне і ахове натуральнага асяроддзя пражывання розных відаў у 20 рэгіёнах па ўсім свеце. Стыпендыя аплачвае 2-х тыднёвы праект па абароне і ахове навакольнага асяроддзя, авія-пералёт, страхоўку, сертыфікат валанцёра. Дэдлайн 13 верасня.
Усе валанцёры пройдуць трэнінг, будуць забяспечаны падтрымкай і пройдуць курс арыентацыі, таксама валанцёры будуць забяспечаны месцам жыхарства і харчаваннем. На час праграмы валанцёры стануць блогерамі для IVHQ з мэтай падзяліцца вопытам.
Валанцёрам можа быць кандыдат, старэйшых за 18 гадоў, якому цікавы пытанні аховы навакольнага асяроддзя. Нацыянальнасць і грамадзянства не маюць значэння. Кандыдаты павінны быць гатовыя да таго, што ім давядзецца пакінуць сваю камфортную зону і апынуцца ў іншай краіне і культуры.
Як стаць валанцёрам:
- выбраць адзін з прапанаваных праектаў.
- неабходна націснуць на 'APPLY FOR THE SCHOLARSHIP'.
- запоўніць заяўку, у якой распавесці чаму Вы маеце жаданне падтрымаць праект і які вопыт Вы жадаеце атрымаць.
Крыніца: volunteerhq.org