Валанцёрства ў Еўрапейскім маладзёжным парламенце, Берлін (Германія)

Еўрапейскі моладзевы парламент шукае двух валанцёраў/к для працы ў міжнародным офісе ў Берліне. Арганізацыі неабходныя валанцёры/кі, якія жадаюць атрымаць прафесійны досвед працы ў міжнароднай НДА. Працягласць стажыроўкі: 6 або 12 месяцаў. Апошні тэрмін падачы анлайн заяўкі - 22 ліпеня 2018.

Валанцёры/кі будуць працаваць у міжнародным офісе Еўрапейскага моладзевага парламента:

  • жнівень 2018 (як мага хутчэй) да 31 студзеня 2019 (працягласць 5 - 6 месяцаў);
  • жнівень 2018 (як мага хутчэй) да 31 ліпеня 2019 (працягласць 12 месяцаў);
  • люты 2019 да студзеня 2020 (працягласць 12 месяцаў).

 

Асноўныя абавязкі:

  • дапамога ў арганізацыі мерапрыемстваў;
  • дапамога з камунікатыўнымі заданнямі - праца з сацыяльнымі сеткамі, дапамога ў стварэнні флаераў і брашур;
  • падтрымка абмену дадзенымі паміж нацыянальным і камітэтамі парламента;
  • дапамога ў каардынацыі трэнінгаў;
  • складанне і прагляд справаздач;
  • дапамога ў рабоце офіса арганізацыі і іншыя задачы.

 

Арганізатары прапануюць:

  • грант на аплату транспартных выдаткаў;
  • 350€ у месяц на кішэнныя расходы;
  • бясплатнае пражыванне;
  • аплата транспартных выдаткаў па Берліне;
  • грант 200€ на моўныя курсы, падручнікі і слоўнікі;
  • страхоўка (медыцынская і ад няшчасных выпадкаў);
  • магчымасць браць удзел у рэгіянальных трэнінгах.

 

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • добрае веданне англійскай мовы;
  • добрыя камунікатыўныя навыкі;
  • досвед працы ў офісе;
  • наяўнасць каманднага духу;
  • добрае веданне Microsoft Office;
  • энтузіязм і матывацыя;
  • зацікаўленасць мэтамі работы арганізацыі.

 

Крыніца: eyp.org