Валанцёрства ў Даніі
Усе валанцёры пройдуць трэнінг і будуць працаваць з вучнямі і студэнтамі, таксама валанцёры будуць дапамагаць настаўнікам у выкладанні прадметаў, якія адпавядаюць інтарэсам валанцёраў. У тэхналагічным універсітэце валанцёры стануць часткай аддзела па працы з замежнымі студэнтамі і дапамогуць у рэалізацыі сэрвісаў для замежных студэнтаў. Усім валанцёрам будзе прадстаўлена месца жыхарства, таксама валанцёры будуць харчавацца ў школьных сталовых. З 1 верасня 2018 - 31 жніўня 2019, апошні тэрмін падачы заяўкі 8 лютага.
Патрабуюцца валанцёры для працы ў школах у розных гарадах Даніі. Кожны валанцёр будзе мець настаўніка і кантактнага чалавека, да якога можна звярнуцца па дапамогу.
- Для працы ў сярэдняй школе ў камуне Оддер патрэбен 1 валанцёр
- Для працы ў сярэдняй школе ў горадзе Орхус, раён Egå патрэбныя 2 валанцёра.
- Для працы ў сярэдняй школе ў раёне Брендеруп, патрэбныя 2 валанцёра.
- Для працы ў сярэдняй школе Eisbjerghus International School, патрэбныя 2 валанцёра.
- Для працы ў сярэдняй школе Ranum Efterskole, патрэбныя 2 валанцёра.
- Для працы ва ўніверсітэце The Technical University of Denmark патрэбен 1 валанцёр.
- Для працы ў сельскагаспадарчай школе Kalø Økologiske Landbrugsskole патрэбныя 2 валанцёра.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- падаваць заяўку могуць творчыя асобы, якія не баяцца выступаць перад аўдыторыяй, якія жадаюць развіваць мерапрыемствы і паляпшаць супрацоўніцтва паміж замежнымі студэнтамі і студэнтамі з Даніі;
- валанцёр павінен быць паўналетнім, адкрытым і гатовым працаваць па ўласнай ініцыятыве і сумесна з персаналам праекта;
- неабходна добра валодаць ангельскай мовай (умець пісаць і чытаць);
- валанцёр павінен быць гатовы працаваць па выходных і вечарамі, і жыць сярод моладзі.
Кандыдатам неабходна перайсці па спасылцы на абраны праект і там падаць заяўку.
Крыніца: afs.dk