Валанцёрства ў бібліятэцы Гдыні (Польшча)
Цэнтр "Трэці сектар" разам з "Цэнтрам супрацы моладзі" шукае валанцёра на 12-месячны праект у Гдыні (Польшча). Валанцёрства будзе ажыццяўляцца з 1 верасня 2015 года па 31 жніўня 2016 года ў гарадской бібліятэцы.
Валанцёрства ўключае: арганізацыю майстар-класаў для мясцовай супольнасці з мастакамі і сацыяльнымі працаўнікамі, чытанкі, стварэнне з дзецьмі ілюстрацыяў, урокі па выкарыстанні рэсурсаў бібліятэкі па пошуку інфармацыі і кнігаў, урокі ангельскай мовы для моладзі і сталых людзей, танцавальныя, тэатральныя, фота- , мастацкія і хэнд-мэйд майстэрні, а таксама індывідуальную і групавую працу з чытачамі.
Запрашаюцца кандыдаты з Беларусі ўзросце 18-30 гадоў. Перавага будзе надавацца моладзі з Гродненшчыны.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- камунікатыўнасць,
- адкрытасць да новага досведу,
- зацікаўленасць метадамі актыўнага навучання,
- адкрытаць да міжкультурнага абмену,
- жаданне працаваць у камандзе.
Базавыя веды ангельскай мовы і жаданне вывучаць польскую будуць для кандыдатаў плюсам.
Праект дасць магчымасць валанцёру самаразвівацца праз працу на карысць мясцовай супольнасці.
Усе выдаткі на ўдзел у праекце, улічваючы транспарт, пражыванне і харчаванне, аплочваюцца арганізатарамі.
Дэдлайн - 15 траўня 2015 года. Форму заяўкі можна спампаваць тут. Кандыдаты мусяць даслаць заяўку на электроны адрас: [email protected] (з тэмай ліста "EVS in Library Gdynia").
Паводле 3Sektar.by.