Валанцёрства ў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый
Арганізацыя Аб'яднаных Нацый запрашае моладзь ва ўзросце 18-29 год да валанцёрскае працы. Валанцёрская праграма ААН скіравана на падтрымку міру і развіцця па ўсім свеце.
ААН прапануе каротка- і доўгатэрміновае міжнароднае валанцёрства, валанцёрства ў Беларусі і сеціўнае валанцёрства.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- вышэйшая або сярэдне-спецыяльная адукацыя;
- матываванасць і адданасць прынцыпам і каштоўнасцям валанцёрскага руху;
- добрае веданне ангельскай, французскай або іспанскай мовы;
- здольнасць адаптавацца ў цяжкіх умовах;
- жаданне і здольнасць працаваць у міжкультурным асяродку.
Узрост для кваліфіцыйнага валанцёрства - мінімум 25 гадоў, для моладзевага - 18-29 год.
Каб падаць заяўку на міжнародныя валанцёрскія праекты, неабходна стварыць профіль валанцёра ААН.
Больш падрабязная інфармацыя - тут.
Крыніцы: UNV.org, Adukacyja.info.