Валанцёрства на зімовых Моладзевых Алімпійскіх гульнях 2016
аўт, 2015-08-25 12:16
Дзве з паловай тысячы валанцёраў стануць новымі героямі зімовых Моладзевых Алімпійскіх гульняў 2016 года ў Лілехамеры (Нарвегія). Ёсць магчымасць далучыцца!
Цырымонія адкрыцця Алімпіяды пройдзе 12 лютага 2016 года.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- узрост - мінімум 16 гадоў,
- магчымасць працаваць валанцёрам на працягу 7 дзён.
Арганізатары не маюць магчымасці забяспечыць валанцёраў жыллём і кампенсаваць транспартныя выдаткі, але прадастаўляюць харчаванне.
Валанцёры будуць ствараць унікальныя падзеі для 110 маладых спартсменаў з 70 краін свету.
Рэгістрацыя кандыдатаў ажыццяўляецца на гэтай старонцы.
Паводле Adukacyja.info.