Валанцёрства на тэатральным фэсце (Мінск)
няд, 2019-01-13 10:07
ПлаСтформа – адкрыты форум пластычных эксперыментальных тэатраў. Ён пройдзе ў Мінску ўжо ў сёмы раз з 11 па 17 лютага 2019 года. Запоўніць анкету валанцёра (узрост 16+) можна тут. Валанцёры/кі – гэта частка каманды, а каманда глядзіць усе спектаклі.
Каманда шукае:
- валанцёраў прэс-цэнтра
- валанцёраў-памочнікаў арганізатараў фестывалю
- валанцёраў службы суправаджэння
- памочнікаў на месцах правядзення мерапрыемстваў
- фатографаў, відэографаў
- SMM-падтрымку
Засталіся пытанні: тэлефануй +375298692382, пішы на [email protected].