Валанцёрства на Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра
сер, 2014-10-01 12:25
Арганізацыйны камітэт Алімпійскіх гульняў праводзіць набор валанцёраў, якія будуць дапамагаць падчас летніх Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра ў 2016 годзе.
Абраныя кандыдаты возьмуць удзел у эксклюзіўным падрыхтоўчым курсе, які дазволіць пазнаёміцца са спецыфікай будучай працы. Валанцёрам будзе прапанаваны таксама ан-лайн курс ангельскай мовы.
Арганізатары забяспечваюць харчаванне, службовы транспарт і экіпіроўку.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- yзрост ад 18 гадоў (на дату 28 лютага 2016 года);
- пажадана наяўнасць базавай адукацыі.
Заяўкі аб удзеле прымаюцца да 15 лістапада 2014 года праз афіцыйную вэб-старонку.
Паводле Adukacyja.info