Валанцёрства EVS у Мілічы (Польшча)
Беларускае моладзевае грамадскае аб'яднанне "Новыя твары" (Беларусь) прапануе 12-месячнае валанцёрства ў Польшчы. Арганізацыя шукае аднаго валанцёра і разам з фундацыяй "Mobilni Polacy" прапануе ўдзел у праекце Еўрапейскай валанцёрскай службы ў Мілічы (Польшча).
Валанцёр/ка мае выбраць адну з трох прымаючых арганізацый: Kreatywny Obiekt Multifunkcyjny (KOM) (дапамога ў арганізацыі і правядзенні варкшопаў для дзяцей, арганізацыя гульняў у памяшканні і на вольным паветры, падрыхтоўка гарадскіх гульняў), MSPDiON - асацыяцыя дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі (эргатэрапія, аказанне дапамогі ментарам і дзецям падчас навучання, варкшопы па садаводству, сталярству, дамаводству, шыцці адзення), культурніцкі цэнтр і бібліятэка (арганізацыя мерапрыемстваў для мясцовай супольнасці: варкшопы для дзяцей і падлеткаў, моўны клуб, сустрэчы з цікавымі людзьмі, кінаклубы, музычныя клубы, клубы вандроўнікаў, інш.).
Валанцёрскі праект фінансуецца ў межах праграмы Erasmus+. Арганізатары пакрываюць мясцовы транспарт (ровар), пражыванне, харчаванне, даюць грошы на кішэнныя выдаткі, пакрываюць выдаткі на візу. Валанцёр мае магчымасць наведваць курс польскай мовы.
Кандыдаты мусяць адправіць рэзюмэ на ангельскай ці польскай мове на е-мэйл: [email protected].
Дэдлайн - 25 жніўня 2016 года. Падрабязнасці - па спасылцы.
Паводле New Faces (Новые Лица).