Валанцёрства AIESEC
Беларускія студэнты і выпускнікі ўніверсітэтаў запрашаюцца на валанцёрскую праграму "Global Citizen", якую ладзіць міжнародная арганізацыя "AIESEC" (Association internationale des étudiants en sciences économiques et commerciales). Валанцёрская праграма абмену дае магчымасць вандраваць па ўсім свеце, паглыбляцца ў сусветную культуру, удзельнічаць у міжнародных сацыяльных праектах і рабіць свой унёсак у развіццё грамадства праз вырашэнне праблем у сферы экалогіі, аховы здароўя, адукацыі і г.д.
Удзельнікі праграмы змогуць удасканаліць валоданне ангельскай мовай, набыць новых сяброў, пазнаёміцца з культурамі іншых краін.
Тэрмін валанцёрства - 6-8 тыдняў. Валанцёры самастойна аплочваюць выдаткі на візы, квіткі. Унёсак удзельніка праграмы складае 2 млн. бел. рублёў. Валанцёры бясплатна жывуць у інтэрнатах альбо ў сем'ях (праграма абмену).
Патрабаванні да кандыдатаў:
- быць студэнтам альбо скончыць універсітэт мінімум 2 гады таму,
- узрост - 18-30 год,
- веданне ангельскай мовы (не ніжэй за сярэдні ўзровень).
Улетку 2016 года арганізатары прапануюць валанцёрства і ўдзел у праектах у Бразіліі, Чэхіі, Інданэзіі, Індыі, В'етнаме. Для ўдзелу ў праграме неабходна запоўніць анлайн-заяўку. Падрабязнасці - тут.
Паводле AIESEC.by.