Валанцёрскі праект у Іспаніі, які дапамагае людзям са СНІД, нарказалежнасцю

Іспанская НДА, якая дапамагае людзям са СНІД, нарказалежнасцю і іншым сацыяльна выключаным групам, шукае валанцёраў і валанцёрак на верасень 2019 – люты 2020. Дэдлайн: 11 жніўня 2019, але заяўкі будуць разглядацца адразу пасля паступлення і прыярытэт можа быць нададзены раннім заяўкам. Каб падаць заяўку, неабходна даслаць СV і матывацыйны ліст на іспанскай альбо ангельскай мове на [email protected].

Асноўныя абавязкі валанцёраў і валанцёрак:

  • персанальная дапамога кліентам (гігіена, харчаванне і г.д)
  • дапамога з актыўнасцямі фізічнай і працатэрапеўтычнай рэабілітацыі (прагулкі, трэнажорная зала)
  • удзел у варкшопах (цяслярства, маляванне, мадоўніцтва)
  • дапамога ў арганізацыі варкшопаў і актыўнасцей: тэатры, йога, спорт, камп’ютарныя навукі і г.д

 

Што чакаецца ад кандыдатаў і кандыдатак:

 

  • гатоўнасць працаваць з мэтавай аўдыторыяй;
  • высокі ўзровень эмпатыі, гнуткасць і вера ў магчымасці людзей, якія з’яўляюцца мэтавай аудыторыяй праекта і арганізацыі;
  • веданне ангельскай мовы на размоўным узроўні;
  • вітаецца веданне гішпанскай мовы і жаданне яе вывучаць;
  • узрост ад 18 да 30 гадоў (умова ўдзелу ў праектах EVS/ESC).

 

Крыніца: drive.google.com