Валанцёрскі паўгадавы праект у Ірландыі

Прыём заявак на валанцёрскі праект у Ірландыі ў лістападзе 2019 (працягласць: 6 месяцаў). GEAL - гэта некамерцыйная арганізацыя, у фокусе працы якой сфера энергетыкі, а дакладней, крыніцы энергіі і іх выкарыстанне. На перыяд рэалізацыі EBC-праекта валанцёры і валанцёркі становяцца паўнавартаснымі членамі каманды арганізацыі. Заяўкі прымаюцца да 25 красавіка 2019.

Галоўная мэта арганізацыі - аказваць уплыў на прыняцце рашэнняў па пашырэнню выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі.

Патрабаванні:

  • быць грамадзянінам/грамадзянкай і/або пражываць на тэрыторыі Беларусі;
  • узрост ад 18 да 30 гадоў;
  • валоданне ангельскай;
  • цікавасць да тэмы дзейнасці арганізацыі (аднаўляльныя крыніцы энергіі) і гатоўнасць сумяшчаць розныя віды дзейнасці;
  • гатоўнасць да самастойнага жыцця разам з іншымі валанцёрамі з краін ЕС і Усходняй Еўропы;
  • гатоўнасць удзельнічаць у праекце ў названыя тэрміны і пражываць у маланаселеных месцы.


Крыніца: drive.google.com, facebook.com