Валанцёрскі летнік «Zalesse summer camp» (Брэсцкая вобласць)
Агенцтва рэгіянальнага развіцця «Дзедзіч» запрашае хлопцаў і дзяўчат з Берасця і Берасцейскай вобласці (ад 17 да 25 гадоў) на валанцёрскі летнік «Zalesse summer camp», які пройдзе ў вёсцы Залессе Камянецкага раёна з 5 па 11 жніўня. Удзел бясплатны, трансфер, пражыванне і харчаванне забяспечваюць арганізатары. Адбор будзе адбывацца праз анкету-заяўку анлайн, запоўніць да 28 ліпеня 2019.
Валанцёрскі летнік – гэта выдатная магчымасць правесці весела і з карысцю 7 летніх дзён. Калі ты хочаш пакінуць прыемныя ўспаміны пра гэта лета, палепшыць сваё веданне беларускай мовы, адпачыць ад горада, знайсці новых сяброў, натхніцца, прыдумаць ідэі для нечага новага, пракачаць скілы ў праектным мэнэджменце і проста цікава правесці час — далучайся!
На працягу тыдня удзельнікі і удзельніцы будуць добраўпарадкоўваць тэрыторыю вакол Дома Еўрапейскіх сустрэч у вёсцы Залессе, дапамагаць у падрыхтоўцы інсталяцый да фестывалю Ulmus. Таксама у праграме выступленні крутых экспертаў/ак, культурных дзеячаў і музыкаў, імёны якіх будуць выдомыя пазней на старонцы летніка. Музычным хэдлайнерам летніка стане гурт РСП, які выступіць з акустычным канцэртам. Вас чакаюць майстар-класы, гульні, і, канешне, песні ля вогнішча. А трэнінг па праектным мэнэджменце дапаможа ўдзельнікам і ўдзельніцам прыдумляць, пісьменна планаваць і эфектыўна рэалізоўваць крутыя ідэі ў сферы грамадскай дзейнасці.
Крыніца: vk.com