Валанцёрскі летнік у Нясвіжы (Беларусь)

Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА сумесна з Нацыянальным гісторыка-культурным музеем-запаведнікам "Нясвіж" запрашае да ўдзелу ў міжнародным валанцёрскім летніку "Спадчына Радзівілаў", які пройдзе з 18-га па 27-га ліпеня 2015 года ў Нясвіжы. Валанцёры будуць дапамагаць у гаспадарчых працах на тэрыторыі Нясвіжскага палаца, удзельнічаць у майстар-класах, экскурсіях і г.д.

Запрашаюцца кандыдаты ва ўзросце 18-35 гадоў.

Працоўныя мовы летніку - ангельская і руская. Арганізатары забяспечваюць пражыванне і харчаванне. Унёсак складае 300 тыс. беларускіх рублёў. 

Дэдлайн падачы заявак - 1 траўня 2015 года. Кандыдатам неабходна запоўніць анлайн-анкету і даслаць яе на адрэсу: [email protected]. Па дадатковых пытаннях можна звяртацца па тэл.: (044) 719 89 87.

Паводле Adukacyja.info.