Валанцёрскі летнік «Лютэранская спадчына»: прывесці у парадак старыя лютэранскія могілкі ХVIIІ ст.

Валанцёрскі некрапалістычны летнік адбудзецца з 27 ліпеня па 5 жніўня ў мястэчках Ізабеліна і Падароск на Гарадзеншчыне. Падчас летніку ўдзельнікі/цы прывядуць у парадак старыя лютэранскія могілкі ХVIIІ ст., навучацца расчытваць надпісы на камянях, рабіць іх інвентарызацыю, а таксама прасякнуцца вячэрняй культурнай праграмай і атмасферай мястэчкаў праз экскурсіі па Падароску і лекцыі ад запрошаных культурніцкіх дзеячоў і гісторыкаў. Каб стаць удзельнікам/цай, трэба проста запоўніць анлайн анкету.

Пражыванне ў аграсядзібе, якая знаходзіцца ў Падароску, і харчаванне, а таксама даезд да месца правядзення летніка забяспечваюцца арганізатарамі. Увесь патрэбны рыштунак і матэрыялы для працы прадастаўляюцца арганізатарамі ўжо на месцы.

Увага! "Мы будзем вельмі шчаслівыя, калі вы зможаце ўдзельнічаць у летніку ад самага пачатку і да канца. Аднак нічога страшнага, калі вы знойдзеце магчымасць прыехаць толькі на 1 альбо 2 дні. Галоўнае пры запаўненні заяўкі адзначыць, у якія даты вы прыедзеце і з’едзеце, каб арганізатары мелі магчымасць падрыхтавацца да мерапрыемства".

Па усіх дадатковых пытаннях тэлефануйце +37529 3829002 (Алесь) альбо пішыце на паштовую скрыню students.rada@gmail.com.

Крыніца: studrada.org