Валанцёрскі лагер KONTAKT 2019 у Белавежскай пушчы

Летнік пройдзе ў Нацыянальным парку «Белавежская пушча» (вёска Новы Двор) з 24 жніўня па 1 верасня 2019 года. Месца пачатку праграмы і збору - горад Брэст (Беларусь). Хто можа ўдзельнічаць? Любы чалавек, які дасягнуў 18 гадоў, сем'і з дзецьмі. У сярэднім працаваць трэба будзе каля 6 гадзін з перапынкам на абед. 15 удзельнікаў/ц атрымаюць поўныя стыпендыі, для іншых збор складае 295 еўра + 50еўра. Заяўкі на ўдзел прымаюцца анлайн да 25 ліпеня 2019 года ўключна.

Будзе арганізавана пражыванне ў палатках на тэрыторыі аграсядзібы «Залессе» і 3-хразовое харчаванне. У лагеры ёсць душ і туалет, абсталявана прастора для адпачынку і зносін пасля дзённых прац.

Каму будзе цікава?
Звычайным людзям - тым, хто хацеў бы паспрабаваць сябе ў якасці валанцёра/кі. Мастакам/чкам, даследчыкам/цам, вынаходнікам, актывістам/кам, валанцёрам/кам. Гэта магчымасць атрымаць новы вопыт, садзейнічанне ў рэалізацыі сваіх праектаў і правесці запамінальныя 9 дзён на прыродзе ў кампаніі цікавых людзей.

Што трэба будзе рабіць?
Уладкоўваць лясную экасцяжыну, ствараць на ёй лэнд-арт-аб'екты, інфармацыйныя стэнды і пляцоўкі для зносін з прыродай. Добраўпарадкоўваць тэрыторыю, прылеглую да вясковай школы (у ёй вучацца 62 вучня і вучаніцы). Распрацоўваць дызайн для школьнага сайта. Удзельнічаць у падрыхтоўцы і правядзенні фестывалю для мясцовых жыхароў і прыезджых гасцей, які пройдзе 31 жніўня.

Наколькі вялікія фізічныя нагрузкі?
Самыя цяжкія працы - гэта перацягвання будматэрыялаў, бярвення і камянёў пры будаўніцтве экасцяжыны. Трэба будзе перамяшчацца на адлегласці 2-3 км па сцежцы і працаваць з інструментамі.

Крыніца: kontaktfest