Вакол Беларусі на роварах з маторамі - гонза-фільм ад аўтара кнігі Рома едзе
Малады беларускі пісьменнік Раман Свечнікаў (аўтар прыгодніцкага гонза-рамана "Рома едзе") і экс-рэдактар медыялабараторыі 34mag Барыс Нікалайчык ладзяць праект запуску поўнаметражнай стужкі "Вакол Беларусі на роварах з маторамі".
Мэта аўтараў фільма - паказаць, чым жывуць людзі па-за межамі Мінска, "зафіксаваць 20-гадовую эпоху краіны" да таго, як яна страціць "савецкія" рысы.
Героі фільма зладзілі вандроўку ў 3 тыс. кіламетраў па дарогах роднай краіны на айчынных роварах "Аист" з кітайскімі маторамі.
Поўнаметражны дакументальны фільм пра прыгодніцкі тур па Беларусі будзе ўдзельнічаць у міжнародных кінафестывалях.
Стваральнікі стужкі зараз збіраюць сродкі на завяршэнне поўнаметражнай "фестывальнай" версіі. Падтрымаць праект можна падчас краўдфандынгавай кампаніі на пляцоўцы "Вулей".
Падрабязней тут. Чытаць інтэрв'ю з удзельнікамі творчай кінакаманды "Risky guys".
Знайсці гонза-вандроўнікаў на Фэйсбуку.
Паводле Ulej.by