Вакансія юрыста па некамерцыйным праве ў грамадскім аб’яднанні АКТ (Мінск)
Да 8 лютага 2017 г. Міжнароднае асветніцкае грамадскае аб’яднанне “АКТ” прамае заяўкі на пасаду юрыста па некамерцыйным праве ў сваёй камандзе.
Абавязкі:
- вывучэнне нарматыўных і прававых актаў, што рэгулююць дзейнасць некамерцыйных арганізацый у Рэспубліцы Беларусь;
- прававая аналітыка (маніторынг па пытаннях некамерцыйнай і дабрачыннай дзейнасці, падтрыхтоўка аналітычных дакументаў па выніках маніторынгу;
- падрыхтоўка зваротаў, лістоў, і запытаў у дзяржаўныя органы па розных пытаннях, што маюць дачыненне да дзейнасці грамадскіх арганізацый;
- складанне прапаноў па ўдасканаленні заканадаўства і паляпшэнні прававога асяроддзя дзейнасці трэцяга сектару.
Усё гэта неабходна дзеля таго, каб беларускія арганізацыі грамадзянскай супольнасці ажыццяўлялі сваю дзейнасць без парушэнняў дзейнага заканадаўства, а краіне ствараліся больш спрыяльныя ўмовы для грамадска карыснай дзейнасці.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- вышэйшая юрыдычная адукацыя;
- кандыдаты павінны разбірацца ў парвавых і падатковых аспектах дабрачыннай дзейнасці ў Беларусі;
- быць знаёмымі з апошнімі зменамі нарматыўных і прававых актаў, што рэгулююць дзейнасць грамадскіх арганізацый;
- мець довсед працы ў галіне некамерцыйнага права.
Умовы працы
Частковая занятасць, праца па дамове падраду. Магчыма праца на адлегласці з умовай рэгулярных сустрэч у офісе арганізацыі ў Мінску.
Як падаць заяўку?
Па 8 февраля (улучна) дасылайце, калі алска, свае рэзюмэ і матывацыйны ліст на электронную пошту МАГА «АКТ» [email protected]. У тэме ліста неабходна пазначыць: «Вакансія юрыста». Паспяховыя кандыдаты будуць запрошаны на сумоўе. Па ўсіх дадатковых пытаннях звяртайцеся, калі ласка, па тэлефонах: +375 29 685 67 94 (да Ўладзіміра Каржа), +375 29 633 72 76 (да Людмілы Блізнюк).
Крыніца: www.actngo.info