Вакансія ў офісе ПРААН у Мінску

ПРААН Беларусь прымае заяўкі на пасаду асістэнта (Support Clerk) для працы ў Мінскім офісе.
Тэрмін дзеяння кантракта: 1 сакавіка – 30 верасня 2017 г. (максімальная колькасць працоўных дзён – 123) з магчымасцю падаўжэння кантракта тэрмінам да 3 гадоў.

Заяўкі на пазіцыю варта дасылаць на адрас сеціўнай пошты [email protected] не пазней за 17:00 24 лютага  2017 г. па мінскім часе.
 

Патрабаванні да кандыдатаў (-так):

  • вольнае валоданне рускай і ангельскай мовамі; Fluency in Russian and English;
  • добрыя камунікатыўныя навыкі;
  • выдатныя навыкі карыстання кампутарам і праграмамі Майкрасофт офіс (MS Word, Excel, PowerPoint, Internet і e-mail);
  • скончаная сярэдняя адукацыя;
  • дыплом універсітэта ў лінгвістыцы будзе лічыцца перавагай;
  • хаця б 1 год досведу адміністрацыйнай працы;
  • досвед працы ў міжнародных праектах будзе лічыцца перавагай.
     

Пад кіраўніцтвам Аперацыйнага менеджэра і ў цесным супрацоўніцтве з офіснай камандай асістэнт будзе дапамагаць у арганізацыі наступнай працы:
 

  • класіфікацыя і афармленне дакументаў;
  • увод дадзеных у Excel, Word, збор дадзеных;
  • падрыхтоўка табліц;
  • адсылка факсаў і электроннай пошты, сканаванне дакументаў;
  • вядзенне папяровай карэспандэнцыі;
  • адказ на тэлефонныя званкі;
  • пераклад дакументаў з/на ангельскую/рускую;
  • каардынацыя і дапамога ў ажыццяўленні спецыфічных заданняў;
  • інш. 

Заяўка падаецца на ангельскай мове ў форме, якую можна спамаваць на афіцыйным сайце ПРААН, глядзіце таксама падрабязнасці ў гэтым дакуменце.
Па дадатковых пытаннях трэба звяртацца ў пісьмовай форме да [email protected] 

Крыніца:www.by.undp.org