Вакансія ў Мінскім офісе UNFPA
Мінскі офіс ЮНФПА (Беларусь) шукае супрацоўніка ці супрацоўніцу на пасаду Праграмнага менеджэра па пытаннях сэксуальнага і рэпардукдыўнага здароўя і СНІДа. Апошні дзень для падачы заяўкі – 28 лютага 2017 г. апоўначы па Нью-Йоркскім часе.
У абавязкі праграмнага менеджэра будзе ўваходзіць эфектыўны дызайн, планаванне і менеджмэнт краінавай праграмы ЮНФПА і дзейнасці ў галіне аховы здароўя маці, рэпрадукцыйнага здароўя жанчын і падлеткаў, планавання сям’і, папярэджання рака шыйкі маткі і малочнай залозы, засцеражэння ад СНІДу ды іншых абласцях. У абавязкі будзе ўваходзіць таксама правядзенне аналізу і ацэнкі адпаведных грамадска-палітычных трэндаў, тэндэнцый у рэпрадуктыўным здароўі і планаванні сям’і, забеспячэнне ўстойлівага ўкладу ў фарміраванне праектаў і праграм і іх ацэнку; сумесныя праграмныя ініцыятывы і развіццё ўмоў на нацыянальным узроўні, адвакатаванне, мабілізацыя рэсурсаў, развіццё партнёрстваў, кіраванне ведамі, маніторынг выканання праграмы і складанне справаздач.
Усе гэта праграмны менеджэр будзе рабіць ў межах двухгадовай праграмы “BelMed” і іншых праектаў распрацаваных у гэтай галіне.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- дыплом аб закончанай вышэйшай медыцынскай адукацыі;
- мінімум 5 гадоў досведу працы ў праграмным (праектным) менеджменце;
- досвед працы, пажадана ў галіне рэпрадукцыйнага здароўя, планавання сям’і , аховы здароўя ў цэлым;
- досвед працы ў ААН ці іншых міжнародных арганізацыях вітаецца;
Больш падрабязную інфармацыю на ангельскай мове шукайце па гэтай спасылцы.
Крыніца: jobs.partneragencies.net