Вакансія спецыялісткі/та па PR ад DVV International Belarus (Мінск)

Каманда DVV International Belarus у пошуку спецыялісткі або спецыяліста па PR і інфармацыйнаму суправаджэнню для сумеснай працы над прасоўваннем ідэі адукацыі на працягу жыцця і адукацыі дарослых у Беларусі. Частковая занятасць (0,5 стаўкі), канкурэнтны ўзровень заробку. Дасылайце рэзюмэ на [email protected] да 17 чэрвеня 2019 з кароткім расповедам пра сябе і сваім прафесійным вопыце.

Патрабаванні:

  • Напісанне прэс- і пост-рэлізаў, тэматычных навін і іншых медыя-матэрыялаў на рускай, беларускай і англійскай мовах;
  • Распрацоўка матэрыялаў для публікацый на сайце, напаўненне і перыядычнае абнаўленне сайта Прадстаўніцтва;
  • Распрацоўка і рэалізацыя PR-стратэгіі;
  • Супрацоўніцтва са СМІ, адсочванне публікацый у СМІ, наладжванне кантактаў;
  • Мадэрацыя і размяшчэнне інфармацыі ў сацыяльных сетках;
  • Гатоўнасць і жаданне працаваць з тэмай адукацыі дарослых, пенітэнцыярнай і гістарычнай тэматыкай.

 

Крыніца: facebook.com