Вакансія спецыяліста па захаванні рэдкіх відаў птушак (Беларусь)
Грамадская арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны" запрашае на працу спецыяліста па захаванні відаў. У абавязкі ўваходзяць каардынацыя і арганізацыя працы ў Беларусі па выратаванні рэдкіх відаў птушак, якія знаходзяцця пад глабальнай пагрозай знікнення.
Тэрмін працоўнага кантракту - 6 месяцаў, з кастрычніка 2015 года па сакавік 2016 года (з магчымасцю працягу).
Спецыяліст можа працаваць як дыстанцыйна, так і ў офісе арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны".
Патрабаванні да кандыдатаў:
- вышэйшая адукацыя па біялогіі ці ў смежных дысцыплінах,
- мінімум адна навуковая публікацыя па арніталогіі,
- свабоднае валоданне беларускай, ангельскай і рускай мовамі,
- досвед назірання за птушкамі - мінімум 4 гады.
Вітаюцца:
- навуковая ступень,
- веданне польскай мовы,
- досвед арганізацыі працы валанцёраў.
З падрабязным апісаннем вакансіі можна азнаёміцца тут.
Рэзюмэ і кароткі матывацыйны ліст неабходна дасылаць на е-мэйл: [email protected] (з пазнакай памеру аплаты працы ў месяц). Пытанні па вакансіі можна таксама дасылаць на дадзены электронны адрас.
Дэдлайн - 29 верасня 2015 года.
Паводле Ptushki.org.