Вакансія спецыяліста па стратэгічным планаванні (Беларусь)

Беларуская асацыяцыя маладых хрысціянскіх жанчын шукае спецыяліста па стратэгічным планаванні для працы з 21 лістапада па 20 снежня 2016 года.

У абавязкі ўваходзіць распрацоўка стратэгічнага плану грамадскай арганізацыі, якая працуе ў Беларусі на рэспубліканскім узроўні, дзеля паляпшэння яе эфектыўнасці як жаночай моладзевай структуры.

У заяўцы кандыдаты мусяць пазначыць:

- кошт працы;

- дадатковыя ўмовы;

- працоўны досвед у якасці эксперта па стратэгічным планаванні;

- неабходныя матэрыялы/абсталяванне;

- канцэпцыю па распрацоўцы стратэгічнага плану (прыкладны план працы, апісанне метадаў/спосабаў).

Заяўкі кандыдатаў прымаюцца да 23:59 па мінскім часе 13 лістапада 2016 года праз адрас сеціўнай пошты: [email protected]. Падрабязней тут.

 

Крыніца: Беларуская асацыяцыя маладых хрысціянскіх жанчын