Вакансія спецыяліста па рабоце з кліентамі ў сацыяльным праекце IRVIN GROUP
Сацыяльны праект http://irvin.by па навучанні і працаўладкаванні людзей з інваліднасцю на запатрабаваным рынку працы шукае спецыяліста па рабоце з кліентамі. Вітаюцца заяўкі ад людзей з інваліднасцю і не толькі.
Пасада: спецыяліст па рабоце з кліентамі.
Занятасць: поўная.
Патрабуюцца адзінадумцы для сумеснага вырашэння наступных задач:
- фармаванне пазітыўнага стаўлення да жыцця ў людзей з інваліднасцю (сацыяльная інтэграцыя і навучанне праз працу);
- стварэнне пазітыўнага стаўлення гармадства да прадуктаў, якія вырабляе сацыяльнае прадпрыемства;
- рэалізацыя прадукцыі сацыяльнага прадпрыемства;
- павелічэнне продажаў і, як вынік, павелічэнне колькасці працоўных месцаў.
Прадпрыемства “IRVIN GROUP” займаецца вытворчасцю і продажам ПЭВМ сервераў пад гандлёвай маркай “IRVIN GROUP”, а таксама прапануе паслугі па рамонце і абслугоўванні аргтэхнікі і многае іншае. Кампанія імнкнецца да працаўладкавання як мага большай колькасці людзей з інваліднасцю і атрыманне годнага прыбытку.
Месца і графік працы:
- адрас: г. Мінск, вул. Жылуновіча д. 15, оф. 318;
- працоўны графік: пн – пт, 09:00-18:00;
- вольныя дні: субота і нядзеля;
Афармленне будзе праходзіць згодна Працоўнаму кодэксу Рэспублікі Беларусь, поўны сацыяльны пакет.
Працадаўцы вітаюць людзей з энтузіазмам, даюць магчымасці для прафесійнага развіцця, забяспечваюць ментарскую падтрымку на пачатковым этапе сумеснай працы.
Кантактны тэлефон для даведак і ўдакладненняў: +375 29 270 82 13 (Наталля).