Вакансія спецыяліста па працы з супольнасцю ў Талацэ
Краўдсорсінгавая платформа Talaka шукае ў каманду чалавека, які будзе займацца працай з супольнасцю Талакі і дапамагаць ёй расці.
Talaka дапамагае рэалізоўвацца самым розным праектам і імкнецца спрасціць навучанне, дапрацоўку ідэяў, пошук аднадумцаў і прыцягненне фінансаў. Супольнаць Талакі з’яўляецца сапраўдным рухавіком, бо гэта яе ўдзельнікі запускаюць праекты, дапамагаюць адзін аднаму ажыццяўляць свае задумы і развіваюць Беларусь праз файныя ініцыятывы ад сацыяльных да камерцыйных. Менавіта таму мы так шмат увагі і сілаў накіроўваем на развіццё і пашырэнне супольнасці.
Ідэальны кандыдат не толькі ўяўляе, чым займаецца Talaka і раздзяляе яе каштоўнасці, але і з’яўляецца праактыўным, мэтанакіраваным чалавекам, для якога важна якасна рабіць тое, чым ён заняты, які мае ўнутраную неабходнасцю паляпшаць эфектыўнасць сваёй працы і здольны хутка расці разам з павялічэннем складанасці задачаў, якія ўзнікаюць перад нашай камандай.
Абавязкі будуць уключаць (але не абмяжоўвацца імі):
- прыцягненне і курыраванне праектаў;
- дапамога ў публікацыі праектаў і тэхнічная падтрымка;
- камунікацыя з супольнасцю праз сац.сеткі і імэйл-рассылку;
- падрыхтоўка і сістэматызацыя навучальных матэрыялаў;
- пошук і ўзаемадзеянне з ключавымі партнёрамі;
- арганізацыя падзей для супольнасці.
Неабходныя здольнасці (кожная будзе правярацца):
- Праца на вынік;
- Сістэмнае бачанне;
- Ініцыятыўнасць;
- Камунікабельнасць;
- Саманавучанне;
- Самаарганізаванасць.
Фармат:
- Поўны працоўны дзень;
- Праца ў Мінскім офісе (метро Маладзёжная);
- Заробак па выніку сумоўя 500-800 руб.
Лічыце, што можаце быць карыснымі ў камандзе Талакі? А мы лічым, што Talaka можа стаць працай вашай мары. Каб паўдзельнічаць у конкурсе на вакансію, дашліце на пошту [email protected]:
- Рэзюмэ з апісаннем вымяраемых вынікаў вашай дзейнасці на кожным месцы працы;
- Апісанне з канкрэтнымі прыкладамі вашага валодання неабходнымі нам здольнасцямі;
- У імэйле дашліце спасылкі на гэтыя матэрыялы ў Google Docs з доступам па спасылцы.
Крыніца: Talaka.by