Вакансія: спецыяліст/ка па інфармацыі і камунікацыі ў «Ахова птушак Бацькаўшчыны»
сер, 2020-04-08 15:57
Любіш дзікую прыроду і адчуваеш сябе ў камунікацыі як рыба ў вадзе? У «Ахова птушак Бацькаўшчыны» для цябе свежая вакансія. Спецыяліст па інфармацыі і камунікацыі прыродаахоўных праектаў грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (Мінск, 40 гадзін на тыдзень). Тэрмін кантракту: 1 год з магчымасцю падаўжэння, пачатак 30 сакавіка. Зарплата: ад 900 руб у залежнасці ад кваліфікацыі і вынікаў сумоўя. Рэзюмэ прымаюць да 20 красавіка 2020!
Патрабаванні:
- вышэйшая адукацыя ў сферы журналістыкі, камунікацыі, PR або сумежных дысцыплінах;
- валоданне ангельскай мовай не ніжэй за ўзровень В1 (паводле Common European Framework of Reference for Languages);
- валоданне ведамі ў галіне PR, маркетынгу і сучасных медыя;
- досвед працы журналістам, маркетолагам, PR-спецыялістам і ў інш. сумежных абласцях - ад двух гадоў;
- дакладнае ўяўленне пра тое, як складаюцца камунікацыйныя планы для розных ЦА;
- добрыя якасці для каардынацыі работ у камандзе інфармацыйнай падтрымкі.
- любоў да дзікай прыроды.
Службовыя абавязкі:
- Распрацаваць камунікацыйную стратэгію па прасоўванні каштоўнасці дзікай прыроды і рэалізоўваць яе;
- Каардынаваць ўсіх удзельнікаў/ц каманды, якія былі задзейнічаныя ў інфармаванні;
- Генераваць і рэалізоўваць ідэі па правядзенні афлайн і анлайн інфармацыйных кампаній і мерапрыемстваў;
- Рыхтаваць інфармацыйныя матэрыялы (прэс-рэлізы, аналітычныя матэрыялы) аб рабоце праектаў для беларускай прэсы; камунікацыя са СМІ (у тым ліку дамаўляцца аб публікацыях і іншых фарматах партнёрства);
- Арганізоўваць і праводзіць прэс-канферэнцыі, прэс-туры, выставы, навучальныя круглыя сталы, семінары і інш.;
- Рыхтаваць друкаваную прадукцыю (брашуры, буклеты, паштоўкі, фотавыставы і інш): тэкставае напаўненне, каардынацыя працы дызайнера, карэктара, друкарні.
- Праводзіць аналіз і ацэньваць эфектыўнасць праведзенай работы.
Як падаць заяўку?
- На адрас [email protected] дашліце рэзюмэ і матывацыйны ліст, з тэмай ліста Вакансия_АПБ дзе абавязкова пазначыць:
- папярэдняе/бягучае месца працы;
- кантакты двух чалавек, якія могуць, у выпадку неабходнасці, даць рэкамендацыі;
- прыклады рэалізаваных вамі кампаній ці праектаў;
- спасылкі на вашыя тэксты не старэйшых за 2 гады (пажадана на экалагічную / прыродаахоўную тэматыку);
- у лісце адкажыце на пытанне "Чаму я хачу атрымаць гэтую працу», аб'ём - да 1 000 знакаў з прабеламі.
- Кандыдаты/кі, якія прайшлі папярэдні адбор будуць запрошаныя на сумоўе, якое адбудзецца ў Мінску.
Крыніца: ptushki.org