Вакансія: сайт Arche шукае вэб-рэдактара/ку

У сувязі з развіцьцём інтэрнэт-праекту Arche шукаем на сталую працу рэдактара/ку сайту (поўная занятасць). Прадугледжваецца праца ў рэдакцыйным памяшканьні (раён ст. мэтро «Трактарны завод»). У абгрунтаваных выпадках магчыма дыстанцыйная занятасць. Рэзюмэ высылаць да 26 студзеня на адрас: [email protected].

Для працы на пасадзе патрабуецца:

  • уменне ствараць матэрыялы грамадзка-палітычнага кірунку;
  • уменне працаваць з агрэгатарамі навін (яндэкс дзэн і г.д.);
  • уменне весці youtube канал;
  • уменне працаваць з сацыяльнымі сеткамі;
  • уменне эфэктыўна ажыцьцяўляць SEO прасоўванне сайту.


Памер заработку высокі ў выпадку выкананьня пастаўленых паказчыкаў. Адабраныя кандыдаты/кі будуць запрошаныя на сумоўе. Працаўладкаваньне згодна з працоўным кодэксам Рэспублікі Беларусь. Пры апісаньні журналісцкай працы спасылкі абавязковыя.

Кантактны тэлефон: (29) 550-79-69 (МТС)