Вакансія рэферэнта Праграмы падтрымкі Беларусі
Прадстаўніцтва грамадска карыснага грамадства з абмежаванай адказнасцю «Internationales Bildungs- und Begegnungswerk gemeinnützige Gesellschaft mit beschränkter Haftung» (Федэратыўная Рэспубліка Германія) у Рэспубліцы Беларусь - некамерцыйная арганізацыя знаходзіцца ў пошуку супрацоўніка - рэферэнт Праграмы падтрымкі Беларусі Федэральнага ўрада Германіі (сацыяльная сфера). Рэзюмэ прымаюцца на адрас [email protected], дэдлайн 20 сакавіка.
Асноўны напрамак дзейнасці праграмы - развіццё шматбаковага супрацоўніцтва, садзейнічанне супрацоўніцтву паміж НДА і органамі дзяржаўнага кіравання, пашырэнне магчымасцяў грамадзянскіх, некамерцыйных арганізацый, якія дзейнічаюць у рамках нямецка-беларускіх партнёрскіх ініцыятыў.
Абавязкі:
- Падрыхтоўка, арганізацыя і суправаджэнне асноўных мерапрыемстваў і сустрэч.
- Падрыхтоўка справаздач, пратаколаў і іншай дакументацыі ў адпаведнасці з патрабаваннямі прадстаўніцтва.
- Падрыхтоўка і папярэдняя праверка фінансавай справаздачнасці праведзеных мерапрыемстваў.
- Кансультаванне і ўдзел у маніторынгу праектаў у ходзе іх рэалізацыі.
- Падрыхтоўка інфармацыі неабходнай для падрыхтоўкі выніковай змястоўнай справаздачы Прадстаўніцтва.
- Удзел у арганізацыі бягучай дзейнасці офіса і выкананне перакладаў.
- Выкананне іншых задач па даручэнні дырэктара Прадстаўніцтва.
Патрабаванні:
- Вышэйшая адукацыя, валоданне нямецкай мовай (веданне тэрміналогіі па тэматыцы перакладаў на рускую і нямецкую мову), вітаецца дадаткова веданне англійскай мовы.
- Вопыт працы не менш за 3 гады.
- Вопыт працы ў сацыяльнай сферы не менш за адзін год.
- Валоданне ПК (MS Office, графічныя рэдактары і іншыя праграмы).
- Веданне асноў справаводства.
- Высокія арганізатарскія здольнасці і вопыт у правядзенні буйных мерапрыемстваў.
- Уменне працаваць ва ўмовах шматзадачнасці.
- Адказнасць, навучальнасць, акуратнасць.
- Актыўная жыццёвая пазіцыя.
- Веданне правілаў дзелавых зносін.
Умовы:
- праца ў стабільнай і цікавай кампаніі.
- магчымасць атрымаць унікальны вопыт.
- поўная занятасць.
- канкурэнтны ўзровень заробку.
Крыніца: ibb-minsk.by