Вакансія PR ў Мінскім веласіпедным аб'яднанні

У рамках праекта «Гарадской веларух у Беларусі» каманда Мінскага веласіпеднага аб'яднання шукае PR-спецыяліста ці спецыялістку. Мэта працы - стварэнне іміджу арганізацыі і папулярызацыя веласіпеднага руху ў Беларусі. Перш за ўсё шукаюць раўнацэннага члена каманды, гатовага да самастойнага плавання, адказнасці. Тэрмін занятасці на праекце з чэрвеня 2019 года па лістапад 2019 гады (6 месяцаў). Рэзюмэ прымаюцца на пошту [email protected] да 7 красавіка.

Мяркуецца, што новы спецыяліст ці спецыялістка пачне працу з 1 траўня. Першы месяц (з 1 траўня па 1 чэрвеня) будзе стажыроўка на чвэрць стаўкі ў партнёрстве з цяперашняй PR-Спецыялісткай. З 1 чэрвеня неабходна прыступіць да выканання працоўных абавязкаў на поўную стаўку.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • уменне пісаць разнапланавыя тэксты: прэс-рэлізы, аб'явы, артыкулы, справаздачы, пасты для сацыяльных сетак;
  • схільнасць да рэдактарскай працы і фанатычная пісьменнасць;
  • свабоднае валоданне ангельскай, рускай, беларускай мовамі;
  • жывы розум - уменне разумець патрэбы рознай мэтавай аўдыторыі: веданне, як працаваць з бізнесам, дзяржавай, грамадствам;
  • паважлівае стаўленне да "зялёных" каштоўнасцяў;
  • гатоўнасць ездзіць на ровары, асобна збіраць смецце, працаваць у нетрадыцыйны працоўны час;
  • прафесійныя навыкі: веданне прынцыпаў і тэхналогій PR, маркетынгу і рэкламы;
  • вопыт арганізацыі PR-мерапрыемстваў.


Вітаецца: досвед працы ў журналістыцы, PR і грамадскай дзейнасці, валоданне графічнымі рэдактарамі, любоў да фатаграфіі, відэамантажу, валоданне прыёмамі прамоўніцкага мастацтва і рыторыкі. Асабістае абаянне і прэзентабельны знешні выгляд. Вялікая база асабістых сувязяў у сацыяльнай і камерцыйнай сферы, а таксама ў сферы камунікацый.

Прапануюць:

  • працу над праектам, які змяняе твар нашай краіны, годныя мэты і магчымасць засыпаць з пачуццём, што дзень быў пражыты нездарма;
  • вялікае поле для рэалізацыі самых амбіцыйных планаў;
  • офіс у 15 хвілінах ад плошчы Перамогі;
  • гнуткі працоўны графік, магчымая часткова выдаленая праца;
  • афіцыйнае працаўладкаванне;
  • 40-гадзінная занятасць на тыдзень;

 

Крыніца: bike.org.by