Вакансія офіс-менеджара/менеджаркі ў DVV International
пан, 2018-11-26 07:21
Прадстаўніцтва Нямецкай асацыяцыі народных універсітэтаў у Беларусі (DVV International) запрашае ў каманду офіс-менеджара/менеджарку. Камфортныя ўмовы працы, поўная занятасць і афіцыйнае працаўладкаванне. Рэзюмэ прымаюцца да 1 снежня на пошту: [email protected].
Абавязкі:
- забеспячэнне жыццядзейнасці офіса;
- вядзенне справаводства і дакументазвароту, у тым ліку дакументаў па персаналу;
- прыём/апрацоўка ўваходнай/выходнай карэспандэнцыі, афармленне паштовых адпраўленняў;
- прыём і размеркаванне тэлефонных званкоў;
- выкананне даручэнняў кіраўніка.
Асноўныя патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- веданне справаводства і дакументазвароту;
- веды ангельскай мовы на ўзроўні Upper-Intermediate і вышэй. Пажадана веданне нямецкай мовы;
- высокая хуткасць друку, валоданне аргтэхнікай;
- паспяховы вопыт работы на аналагічнай пасадзе.
Крыніца: facebook.com