Вакансія Нацыянальнага каардынатара па ўстойлівым транспарце ў ПРААН Беларусь (Мінск)
Праграма Развіцця ААН праводзіць конкурс на пасаду Нацыянальнага кансультанта па ўстойлівым транспарце.
Кандыдатам неабходна накіраваць запоўненую Персанальную анкету ПРААН на рускай мове не пазней за 24:00 26 лютага 2017 г. на адрас электроннай пошты: [email protected]. Тэма ліста: заяўка на вакансію Нацыянальнага кансультанта па ўстойлівым транспарце ў Праграму развіцця ААН. ПРААН звяжацца толькі з кандыдатамі, адабранымі для сумоўя. Тэрмін рэалізацыі праекта – 5 год, грашовае ўзнагароджанне – штомесяц, поўная працоўная занятасць - 40 гадзін на тыдзень.
Сутнасць і змест працы Нацыянальнага кансультанта ў забеспячэнні эфектыўнага выканання пілотных ініцыятыў па ўстойлівым гарадскім транспарце ў г. Наваполацку і Полацку, удзеле ў распрацоўцы і прыманні планаў “зялёнага” горадабудаўніцтва і стварэнні механізмаў распаўсюджання досведу “зялёнага” горадабудаўніцва.
Патрабаванні да кандыдатаў ці кандыдытак:
- вышэйшая адукацыя ў галіне транспарта ці іншай адпаведнай галіне, навуковая ступень з’яўляецца перавагай;
- досвед працы не менш за 7 гадоў у галіне паляпшэння транспартнай сеткі;
- не менш за два гады досведа працы з дзяржаўнымі структурамі і НДА;
- досвед працы ў выкананні праектаў у галіне ўстойлівага транспарту, па ацэнцы экалагічных наступстваў дзеяння аўтатранспарту або ў праектах, звязаных з развіццём роварнага руху, грамадскага транспарту з’яўляецца перавагай;
- досвед працы ў праектах міжнароднай тэхнічнай дапамогі таксама вітаецца;
- веданне ангельскай мовы не абавязковае, але з’яўляецца перавагай;
- веданне і ўжыванне на практыцы беларускага і міжнароднага заканадаўства ў галіне транспарту, што пацвярджаецца досведам працы;
- веданне заканадаўства Еўрасаюзу ў галіне распрацоўкі планаў гарадской устойлівай мабільнасці з’яўляецца перавагай;
- досвед напісання аналітычных дакументаў (справаздач);
- добрае валоданне персанальным кампутарам ды інш.
Больш падрабязна пра патрабаванні і абавязкі да Нацыянальнага кансультанта чытайце, калі ласка, на рускай мове ў гэтым файле.
Крыніца: www.by.undp.org