Вакансія міжнароднага сакратара/кі ад РАДА
чцв, 2018-08-16 08:39
Беларускі нацыянальны моладзевы савет РАДА адкрывае вакансію менеджара/кі міжнародных праектаў. Патрабуецца рэалізацыя міжнародных праектаў і прадстаўленне справаздач; арганізацыя і каардынацыя замежных паездак, камунікацыя з замежнымі партнёрамі, праца з сяброўскімі арганізацыямі, супрацоўніцтва з еўрапейскімі і міжнароднымі арганізацыямі. Пачатак працы: кастрычнік 2018 года. CV на ангельскай мове трэба даслаць лістом на [email protected] з тэмай “International Secretary” да 3 верасня 2018.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- Навыкі і досвед кіравання праектамі;
- Навыкі фінансавага кіравання;
- Выдатныя арганізацыйныя навыкі;
- Выдатныя камунікацыйныя навыкі;
- Абавязкова выдатнае валоданне пісьмовай і вуснай ангельскай мовай (праца вядзецца на ангельскай мове), веданне іншых замежных моў вітаецца;
- Добрае валоданне рускай і/або беларускай мовай;
- Досвед працы ў міжнародных праектах вітаецца;
- Высокая самаарганізацыя;
- Здольнасць працаваць самастойна і ў калектыве;
- Магчымасць ажыццяўляць дзелавыя паездкі (па Беларусі і за яе межамі).
Крыніца: rada.fm