Вакансія менеджэра праекта ПРААН "Развіццё інклюзіўнага мясцовага кіравання ў Рэспубліцы Беларусь"

Праграма развіцця ААН у Беларусі ладзіць конкурс на вакансію менеджэра праекта "Развіццё інклюзіўнага мясцовага кіравання ў Рэспубліцы Беларусь". Згодна з Нацыянальнай стратэгіяй устойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі да 2030 года, беларускі ўрад мае прыярытэтам забеспячэнне празрыстасці ды адкрытасці дзяржкіравання і станаўлення сістэмы дзяржкіравання ў інтарэсах устойлівага развіцця. Гэта вымагае пашырэння практыкі ўдзелу грамадскасці і прыватнага сектару ў выпрацоўцы публічных мер рэгулявання праз канструктыўны дыялог паміж урадам, грамадствам і бізнэс-супольнасцю.

Грамадскі ўдзел у планаванні, маніторынгу і іншых этапах рэалізацыі мясцовых праграм і бюджэтных працэсаў у Беларусі практычна адсутнічае - гэта абумоўлена тым, што такія працэсы традыцыйна кіраваліся "вертыкаллю". Мясцовыя саветы і выканаўчыя камітэты часта маюць вузкае ўяўленне пра паўсядзённы досвед большасці грамадзян, дзяржслужбоўцы маюць абмежаваныя стымулы да пошуку інавацыйных формаў уключэння грамадзян і супольнасцей у распрацоўку мясцовай палітыкі і аказання паслуг, не валодаюць неабходнымі навыкамі да інструментамі. Да таго ж няма неабходнай умовы ўключэння грамадзян у планаванне і змяненні працэсу аказання паслугаў на аснове зваротнай сувязі, што ўскладняе маніторынг імплементацыі дзяржпраграм і ацэнку іх рэзультатаў.

Ва ўмовах бюджэтных абмежаванняў і росту грамадскага запыту на якаснае і эфектыўнае мясцовае кіраванне, мясцовыя ўлады маюць патрэбу ў развіцці інстытуцыянальных механізмаў уключэння грамадзян, лакальных бізнэсаў і арганізацый грамадзянскай супольнасці ў працэсы мясцовага развіцця, - у тым ліку ў планаванне, маніторынг і ацэнку аказання дзяржпаслугаў.

Абавязкі праектнага менеджэра: каардынацыя праекта і забеспячэнне яго паспяховай імплементацыі, арганізацыя воркшопаў і трэнінгаў па праекце, наладжванне сувязяў з адпаведнымі міністэрствамі і нацыянальнымі інстытутамі для прыцягнення пры неабходнасці іх супрацоўнікаў да дзейнасці ў справе праекту і г.д.

Патрабаванні да кандыдатаў: свабоднае валоданне рускай і ангельскай мовамі; вышэйшая адукацыя ў галіне палітычных і сацыяльных навук, права, дзяржкіравання, менеджмэнту і да т.п.; мініум 10 гадоў прафесійнага досведу; мінімум 2 гады досведу працы праектным менеджэрам (вітаецца міжнародны досвед); інш.

Дэдлайн - 12 студзеня 2016 года. Падрабязнасці - тут.

 

Крыніца: UNDP in Belarus