Вакансія маркетолага ў iнтернет-краму budzma-krama.by
ТАА “Будзьма Плюс” запрашае маркетолага ў iнтэрнэт-краму budzma-krama.by.
Шукаюць як прафесіяналаў, гатовых выконваць усе пералічаныя абавязкі тут і цяпер, так і тых, хто гатовы развівацца разам з камандай. Пол, стаж ды ўзрост не будуць мець вырашальнага значэння. Важныя такія чалавечыя якасці, як адказнасць, жаданне працаваць на вынік, вучыцца і развівацца ў сферы маркетынгу і імпэт!
Патрабуецца валоданне беларускай мовай на пісьмовым узроўні.
Са свайго боку наймальнікі абяцаюць: прыязны беларускамоўны калектыў, магчымасці для прафесійнага росту, годную аплату працы
Прыкладны спіс абавязкаў маркетолага/рэкламіста:
1. маркетынгавае вывучэнне інтэрнэт-рынку, нішы, прадуктаў і канкурэнтаў; фармуляванне прапановаў з улікам гэтага для пашырэння асартыменту;
2. распрацоўка стратэгіі прасоўвання крамы;
3. стварэнне мадэлі пазіцыявання брэнда;
4. правядзенне мерапрыемстваў для павышэння лаяльнасці спажыўцоў;
5. медыяпланаванне: арганізацыя, правядзенне і кантроль рэкламных кампаній (акцый, распродажаў, іншых маркетынгавых захадаў);
6. лідагенерацыя – пошук і прыцягненне патэнцыйных кліентаў праз платны трафік;
7. аналіз наведваемасці рэсурса, канверсіі, эфектыўнасці рэкламных кампаній;
8. распрацоўка стратэгіі СММ сумесна з СММ спецыялістам і складанне кантэнт-планаў;
9. распрацоўка і рэалізацыя стратэгіі e-mail дасылкі, арганізацыя мерапрыемстваў для павелічэння падпісной базы;
10. падрыхтоўка тэх-заданняў для СММ-спецыяліста, каардынацыя яго працы;
11. стварэнне і афармленне кантэнту для ілюстрацыі рэкламных кампаній: тэкст, фота і відэа (афармленне пад патрэбы рэкламных акцый з выкарыстаннем гатовых фотаздымкаў), інфаграфіка і іншае;
12. публікацыя навінаў на сайце крамы;
13. размяшчэнне кантэкстнай рэкламы ў Яндэкс директ і Google AdWords, аналіз яе эфектыўнасці (з часам, пакуль гэтым займаецца агенства).
Па магчымасці:
Афармленне артыкулаў на сайце budzma.by (фота, калажы, інфаграфіка, афішы для мерапрыемстваў) па заданнях рэдактара сайта.
Кантакты і пытанні праз [email protected]. Заяўкі на працу прымаюцца па 30 чэрвеня 2020 г. улучна.