Вакансія кіраўніка Інфалініі 113 па бяспечнай міграцыі ў МГА «Гендарныя перспективы»

МГА «Гендарныя перспектывы» шукаюць кіараўніка (кіраўніцу) Інфалініі 113 па бяспечнай міграцыі.

Галоўная задача кіраўніка (кіраўніцы) інфалініі – каардынацыя і кіраване працы па аказанню іфнармацыйнай падтрымкі грамадзянам па тэлефоне, анлайн, інтэрнэце па пытаннях выезда за мяжу, а таксама дапамога грамадзянам, якія ўжо знаходзяцца ў крызіснай сітуацыяй за мяжой.

Умовы працы: поўная занятасць, выбрабавальны тэрмін – два месяцы. Графік працы: 09:30 – 18:00. Навучанне прапануецца. Каманда вельмі сплочаная і матывацыйная.

  Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
 

  • вышэйшая адукацыя ў галіне сацыяльных навук;
  • абавязковы досвед рэалізацыі праектаў і кіравання людзьмі не менш за 5 гадоў;
  • інфармаванасць пра праграмную дзейнасць арганізацый (гандаль людзьмі, гвалт у сям'і, гендарная роўнасць);
  • выдатныя навыкі доўгатрміновага і аператыўнага планавання, маніторынгу і кантролю, кіравання персаналам;
  • высокая ступень асабістай адказнасці, арыентацыя на вынік, уменне працаваць самастойна і ў камандзе, стрэсаўстойлівасць і выдатныя камунікатыўныя навыкі, выдатныя навыкі працы з пакетам праграм MS Office;
  • рэкамендацыі з папярэдніх месцаў працы вітаюцца.


Абавязкі:
Планаванне, рэалізацыя і кантроль дзейнасці Інфалініі 113, улучна з, але не абмяжоўваючыся:
 

  • доўгатэрміновым і аператыўным планаваннем работы Інфалініі, арыентаванай на дасягненне вынікаў;
  • рэалізацыяй планаў работы, маніторынгам і кантролем;
  • каардынацыяй работы персаналу Інфалініі;
  • складанем праграмы навучання і павышэння кваліфікацыі супрацоўнікаў Інфалініі;
  • узаемадзеяннем з дзяржаўнымі органіамі, грамадскімі аб'яднаннямі, міжнароднымі партнёрамі, СМІ па пытаннях дзейнасці Іфналініі;
  • прадстаўленне вынікаў дзейнасці Інфалініі на тэматычных мерапрыемствах арганізацыі, партнёраў, у СМІ;
  • удзел у планаванні і маніторынгу агульнай праграмнай дзейнасці арганізацыі.


Для удзелу ў конкурсе на пасаду неабходна даслаць сваё резюмэ/CV і матывацыйны ліст на адрас электроннай пошты [email protected] да 20 жніўня 2017 года.

Для ўдзелу ў сумоўі будуць запрошаныя толькі кандыдаты і кандыдаткі, якія пройдуць папярэдні адбор.

Крыніца: www.genderperspectives.by