Вакансія кам'юніці менеджэра ў Imaguru Startup HUB
Бізнес-клуб Імагуру пачынае развіццё ўласнага стартап-хаба і шукае кам'юніці-менеджэра (Community Manager).
Калі вам падабаецца хуткі, цікавы, насычаны і дынамічны стыль жыцця стартапаў, вы хочаце стацца часткай міжнароднага руху і ў Вас добры ўзровень валодання ангельскай мовай - гэта вакансія для Вас!
Гэта вакансія для актыўных, амбітных лідараў, якія самі гатовыя развіваць іншых лідараў. Калі Вы хочаце граць важную ролю ў лёсе стартапаў Імагуру, гэта пазіцыя - для Вас.
Абавязкі:
- падтрымка камфорту, інтэнсіўнага навучання, развіцця камунікацый, кантактаў і эфектыўнай працы рэзідэнтаў Imaguru Startup HUB;
- падтрымка стартап супольнасці Imaguru ды інфармаванне пра плануемыя мерапрыемствы для стартапаў у Imaguru;
- аналіз зваротнай сувязі ад стартап супольнасці Imaguru, інфармаванне пра іх падзеі і аналіз патрэбаў стартапаў у навучанні і кантактах;
- арганізацыя і фасілітацыя працы рэзідэнтаў з ментарамі і інвестарамі Imaguru Startup HUB;
- камунікацыі з ментарамі ды інвестарамі Imaguru Startup HUB;
- падрыхтоўка штомесячнай аналітыкі для стартапаў ды інвестараў Imaguru Startup HUB;
- праца з мясцовымі і міжнароднымі партнёрамі Imaguru Startup HUB.
Замест патрабаванняў. Вы падыходзіце Імагуру, калі Вы:
- валодаеце ангельскай мовай на ўзроўні не ніжэй за Upper Intermadiate,арыентуецеся ў сусветным і лакальным стартап руху, ведаеце асновы rock stars сусветнага стратап руху і Крамянёвай даліны (ЗША), а таксама асноўных гульцоў у Беларусі, Літве, Латвіі, Эстоніі, Украіне і іншых суседніх краінах;
- камунікабільны(-ая) і лёгка выбудоўваеце стасункі;
- валодаеце навыкамі вядзення сацыяльных сетак і блогаў;
- умееце эфектыўна працаваць у камандзе.
Дасылайце сваё рэзюмэ на адрас сеціўнай пошты: [email protected] Апошні дзень падачы - 30 верасня 2016 года.
Паводле: Imaguru.co